Адваката Марыю Колесаву-Гудзіліну пазбавілі ліцэнзіі

Марыя Колесава-Гудзіліна
2 хв.

На русском языке: Адвоката Марию Колесову-Гудилину лишили лицензии

Марыю Колесаву-Гудзіліну пазбавілі ліцэнзіі. Калегі прынялі рашэнне выключыць яе з шэрагаў адвакатаў.

Марыя абараняла шэрагу людзей, якіх прыцягваюць да адказнасці па палітычна матываваных справах, у тым ліку Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча і Дзмітрыя Папова, Антона Матольку.

«Калегі прынялі рашэнне выключыць мяне са сваіх шэрагаў. Скажу словамі Нэльсана Мандэлы: «Быць свабодным значыць не проста скінуць з сябе кайданы, але жыць, паважаючы і прымнажаючы свабоду іншых».

Так і жыву».

Падтрымаць Марыю можна ў твітары.

«Зачыстка» сярод адвакатаў ідзе з 2020 года, за гэты час былі пазбаўлены ліцэнзій дзясяткі сумленных адвакатаў, якія баранілі палітвязняў.

Папярэдні матэрыял
На памежнай тэрыторыі быў забіты ветырынар, які рыбачыў на Дняпры
Наступны матэрыял
Мінздароўя больш не будзе публікаваць сутачныя зводкі па колькасці выпадкаў COVID-19

Iншыя матэрыялы