На русском языке:
Один «шахед» ночью пропал в Беларуси
За мінулую ноч у Беларусь з Украіны заляцеў мінімум 1 расійскі дрон-камікадзэ тыпу «шахед».
Дрон зайшоў каля 23:30 праз Славуціч і далей Камарын/Чырвонае, увайшоўшы ў Брагінскі раён і трымаючы заходні курс.
Паводле інфармацыі маніторынгавага канала @eRadarrua, БПЛА не вярнуўся ва Украіну, і пасля заходу ў РБ, больш не з’яўляўся. Аб сыходзе ў Беларусь і лакацыйнай страце аднаго БПЛА таксама паведамляюць і Паветраныя Сілы УСУ.
Па нашых дадзеных, авіяцыя ВПС РБ ноччу не паднімалася, і што было далей з БПЛА ў Беларусі — невядома.