Адзін з бартоў Прыгожына прыляцеў у Гомель

jetphotos.com
3 хв.

На русском языке: Один из бортов Пригожина прилетел в Гомель

Сёння ўпершыню за два месяцы пасля авіякатастрофы, у якой загінуў Прыгожын, у Беларусь з Санкт-Пецярбурга прыляцеў адзін з самалётаў, звязаных з ПВК «Вагнер»: Beech C90GTi King Air (рэг. нумар RA-07893) сеў на аэрадроме ў Гомелі ў 11:53 (мінскі час).

Адзін з бартоў Прыгожына прыляцеў у Гомель

Гэты борт папярэдні раз быў у Беларусі 3 жніўня, і праз 5 гадзін 20 хвілін паляцеў у Піцер. Больш падрабязна пра самалёты Прыгожына мы расказвалі ў матэрыяле «Беларускія гастролі Прыгожына 2023».

Адзначым, што два тыдні таму з ваеннага аэрадрома «Бабруйск» раніцай 13 кастрычніка 2023 г. зляцеў у Малі транспартны Іл-76 (RA-76370) расійскай грузавой авіякампаніі «АбаканЭйр».

Папярэдні матэрыял
Мерапрыемствы да «Ночы паэтаў» яшчэ пройдуць у гарадах Украіны, Польшчы і Літвы
Наступны матэрыял
Музыкам Tor Band прысудзілі ад 7,5 да 9 гадоў узмоцненага рэжыму: Яўген Бурло на «судзе» быў на мыліцах - яму патрэбна аперацыя

Iншыя матэрыялы