Мерапрыемствы да «Ночы паэтаў» яшчэ пройдуць у гарадах Украіны, Польшчы і Літвы

3 хв.

На русском языке: Мероприятия к «Ночи поэтов» пройдут ещё в городах Украины, Польши и Литвы

Беларусы працягваюць ушаноўваць памяць аб беларускай інтэлігенцыі расстралянай у ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году. Учора акцыі прайшлі ў 24-х гарадах, а сёння і бліжэйшымі днямі мерапрыемствы прысвечаныя Ночы расстраляных паэтаў будуць працягвацца.

30 кастрычніка:

Вільня. 18:30. Цэнтр новых ідэй ладзіць сустрэчу, дзе Вікторыя Пальчыс распавядзе, як у Беларусі 86 гадоў таму расстралялі паэтаў і чаму гэта важна памятаць? Таксама плануецца сумесны прагляд фільма «Купала». Адрас: Vytenio g. 9.
Рэгістрацыя тут.

Гданьск. 20:00. Музычна-літаратурны вечар з чытаннем вершаў расстраляных паэтаў у Bar Mirzam.

Уроцлаў. 18:30. Вечар паэзіі і музыкі «Ноч паэтаў» у Barbara. Świdnicka 8B.

Львоў. 19:00. Паэтычны вечар да Ночы паэтаў —ніжняя зала ў Тэатры Лялек, пл. Д. Галіцкага, 1.

Адэса. Ноч паэтаў у «Вось пасторы». Вул. Канатная, 93

31 кастрычніка:

Варшава. 18:00. Лекцыя «Камуністычныя рэпрэсіі ў Беларусі. Хроніка тэрору» у Witryna Domu Wschodniego — plac Konstytucji, 6

2 лістапада:

Вільня. 14:00. Шпацыр па беларускай Вільні памяці рэпрэсаваных беларусаў. Збор каля Вострай брамы.

Падрабязнасці глядзіце на nochpaetau.com, там жа можна дадаць імпрэзу, што адбудзецца ў вашым горадзе.

Папярэдні матэрыял
У дзіцячы садок Мінска да дзяцей прывязалі афіцыйныя флагі і прымусілі іх плаваць з імі ў басейне
Наступны матэрыял
Адзін з бартоў Прыгожына прыляцеў у Гомель

Iншыя матэрыялы