На русском языке:
«Один из девяти ДРЛО ВКС РФ стоимостью $330 млн». Что мы знаем о самолёте, подорванном в Мачулищах?
Сёння з самай раніцы пачала паступаць інфармацыя аб актыўнасці ДАІ і УВ у раёне аэрадрома «Мачулішчы».
Пазней высветлілася, што раніцай на аэрадроме было некалькі выбухаў. BYPOL паведаміў, што прычынай зʼяўляецца паспяховая дыверсія беларускіх партызан.
У Мачулішчах у выніку двух выбухаў атрымаў значныя пашкоджанні самалёт ДРЛА А-50У ПКС РФ з рэгістрацыйным нумарам RF-50608 (бартавы нумар «43 чырвоны», завадскі нумар 0093479377, серыйны нумар 60-05): пашкоджаны пярэдняя і цэнтральная часткі самалёта, авіёніка і радыёлакацыйная антэна.
Гэты борт прыляцеў у Беларусь 3 студзеня 2023 года і на гэты момант прабыў у РБ 54 дні, зрабіўшы 12 вылетаў. Да гэтага, папярэдні раз, борт прылятаў у Беларусь 24 лютага 2022 года.
У паветрана-касмічных сілах РФ знаходзіцца ўсяго 9 такіх самалётаў, прычым удасканаленых (з мадыфікацыяй «У») усяго 6 адзінак.
Адзін такі самалёт абслугоўвае 19 чалавек (5 лётнага, 11 радыё і 3 інжынерна-тэхнічнага персанала).
І апошняе: кошт такога самалёта складае $330 млн.