На русском языке:
Один из престижнейших университетов Великобритании объявляет набор на докторскую программу по теме Беларуси
Лонданскі ўніверсітэт каралевы Марыі і Брытанская бібліятэка аб’яўляюць набор на праграму дактарантуры, якая цалкам аплачваецца. Яна пачнецца 1 кастрычніка 2023 года ў межах праграмы AHRC Collaborative Doctoral Partnership Scheme.
Навучанне скіраванае на даследаванне ўнікальнай беларускай калекцыі Брытанскай бібліятэкі, гісторыі развіцця краіны падчас халоднай вайны і развіцця калекцыі ў выніку выхаду Беларусі са складу СССР у 1991 годзе.
Праграма будзе праходзіць пад сумесным кіраўніцтвам доктаркі Наталлі Чарнышовай (Школа гісторыі) і прафесара Джэрэмі Хікса (кафедра сучасных моваў і культураў) з Лонданскага ўніверсітэта каралевы Марыі, а таксама прадстаўнікоў навуковай супольнасці Брытанскай бібліятэкі.
Лонданскі ўніверсітэт каралевы Марыі і Брытанская бібліятэка імкнуцца заахвочваць заяўкі ад самага шырокага кола кандыдатаў, асобным плюсам для кандыдата будзе веданне беларускай мовы.
Заяўкі прымаюцца да 8 траўня 2023 г.
Падрабязней пра праграму і ўмовы падачы заяўкі чытайце па спасылцы.