На русском языке:
Один из владельцев A1 Telekom Austria Group хотел продать бизнес в Беларуси
Аўстрыйскае выданне Kurier са спасылкай на крыніцы ў дзелавых колах паведамляе, што мексіканскі тэлекамунікацыйны холдынг America Movil, які з’яўляецца мажарытарным уладальнікам кампаніі A1 Telekom Austria Group і валодае 51% акцый, галасаваў за спыненне бізнэсу ў Беларусі.
Супраць выступілі прафсаюзы і прадстаўнікі працаўнікоў аўстрыйскай групы. Па інфармацыі выдання, галоўнай прычынай захавання бізнэсу ў Беларусі з’яўляецца тое, што беларускі A1 з’яўляецца адным з самых прыбытковых падраздзяленняў A1 Telekom Austria Group.
У выпадку сыходу заходняга акцыянера, яго месца зоймуць расейцы ці кітайцы, прыводзіць выданне меркаванне крыніцы ў беларускіх дзелавых колах.