Паўднёвая Карэя пашырыла забарону на экспарт у Беларусь: +741 тавар, у тым ліку аўто даражэй $50 000 і квантавыя камп’ютары

Daniel Bernard on Unsplash
5 хв.

In English: South Korea expands ban on exports to Belarus: +741 items including cars over $50,000 and quantum computers
На русском языке: Южная Корея расширила запрет на экспорт в Беларусь: +741 товар, включая авто дороже $50 000 и квантовые компьютеры

Пра гэта паведаміла карэйскае інфармагенцтва «Ренхап» са спасылкай на паўднёвакарэйскае міністэрства гандлю. Такім чынам, спіс тавараў на якія распаўсюджваецца забарона на экспарт у Беларусь і РФ складзе 798 пазіцый.

Нагадаем, яшчэ ў лютым урад Паўднёвай Карэі абʼявіў аб пашырэнні экспартных абмежаванняў. Ужо тады стала вядома, што пад забарону на экспарт у РБ патрапяць:

  • абсталяванне для перапрацоўкі нафты і газу,
  • станкі,
  • падшыпнікі і цеплаабменнікі,
  • квантавыя кампʼютары,
  • аўтамабілі коштам больш за $50 000,
  • вырабы са сталі (уключаючы нержавеючую сталь),
  • некаторыя хімічныя прадукты, такія як талуол.

Сённяшняе ж апавяшчэнне зʼяўляецца ні чым іншым, як абʼявай аб пачатку забароны, якая стартуе 28 красавіка.

Папярэдні матэрыял
Увечары 23 красавіка над Беларуссю бачылі палярнае ззянне
Наступны матэрыял
EPAM адкрыў два офісы ў Калумбіі

Iншыя матэрыялы