Адзіная абаронная прастора і працяг сумесных вучэнняў: заявы Пуціна і Лукашэнкі пасля сустрэчы

president.gov.by
Абноўлена
Абноўлена: 19 снежня 2022 21:14
3 хв.

На русском языке: Единое оборонное пространство и продолжение совместных учений: заявления Путина и Лукашенко после встречи

Крамлёўскія прапагандысты пачалі рэтрансляваць цытаты Пуціна і Лукашэнкі пасля заканчэння іх сустрэчы. Выбралі з іх тыя, што датычацца ваеннай тэматыкі:

  • Пуцін: «РФ і РБ дамовіліся працягваць практыку сумесных ваенных вучэнняў»;
  • Пуцін: «РФ і РБ дамовіліся займацца стварэннем новай ваеннай тэхнікі»;
  • Пуцін: «Абмеркаваў з Лукашэнкам стварэнне адзінай абароннай прасторы»;
  • Пуцін: «РФ будзе рыхтаваць экіпажы беларускіх самалётаў, пераабсталяваных для магчымага прымянення паветраных боепрыпасаў з ядзернай баявой часткай»;
  • Лукашэнка: «Беларусь паставіла на баявое дзяжурства перададзеныя Расіяй комплексы С-400 і «Іскандэр»;
  • Лукашэнка: «Расія і РБ сумесна рыхтуюць экіпажы самалётаў, якія «нясуць спецыфічныя боепрыпасы».

Адзначым, што Пуцін пасля заканчэння перамоваў паехаў не ў аэрапорт, а ў рэзідэнцыю Лукашэнкі ў Астрашыцкім Гарадку.

Папярэдні матэрыял
У Беларусь ляціць урадавы борт РФ, абсталяваны вузлом спецсувязі
Наступны матэрыял
Пуцін злятае з Беларусі

Iншыя матэрыялы