На аднаўленне магілёўскага сабора сабрана амаль 20 000 рублёў

catholic.by
5 хв.

In English: Almost 20,000 rubles were raised for restoration of the Mogilev Cathedral
На русском языке: На восстановление могилёвского собора собрано почти 20 000 рублей

14 студзеня моцны вецер пашкодзіў частку даху Сабора Унебаўзяцця Дзевы Марыі і Святога Станіслава ў Магілёве. У той жа дзень біскуп Магілёва і Магілёўскай вобласці Аляксандр Яшэўскі звярнуўся да вернікаў з просьбай дапамагчы ў аднаўленні касцёла. Біскуп расказаў парталу Сatholic.by як змянілася сітуацыя за тыдзень пасля здарэння.

Па словах Аляксандра Яшэўскага, за тыдзень беларусы ахвяравалі на аднаўленне касцёла 19 928 рублёў. За тыдзень удалося накрыць касцёл на зімовы перыяд, устанавілі часовыя кроквы, а пашкоджаную частку даху накрылі ДСП і руберойдам.

«Я выказваю падзяку ўсім ахвярадаўцам і прашу Бога ўзнагародзіць вас благаслаўленнем і апекай, а са свайго боку прыношу дар малітвы ў вашыя намеры», — кажа біскуп.

Наступным этапам аднаўлення будзе рамонт усяго даху храма плошчай 260 м2. Аднаўленне пашкоджанай часткі павінен аплаціць уладальнік будынка касцёла — КУП ЖРЭУ Ленінскага раёна г. Магілёва, а замену часткі даху, што засталася (яна складае 130 м2) — аплоціць магілёўская парафія. Кошт замены ўсяго даху над уваходам у касцёл будзе складаць 77 900 рублёў. Парафіі будзе неабходна сабраць 38 545 рублёў на замену іншай часткі.

«Мы не ведаем, колькі ўнясе ўладальнік, таму мы заўсёды павінны быць гатовыя да вялікіх затрат з боку парафіі, каб наша святыня, — якую, мы спадзяёмся, нам калі-небудзь перададуць у валоданне, мела дастойны выгляд і была абаронена ад разбуральных уздзеянняў. Усім, хто далучыўся і жадае далучыцца да дапамогі ў аднаўленні даху гістарычнага Магілёўскага сабора пасля ўрагану, выказваю шчырую падзяку і сардэчнае благаслаўленне», — сказаў біскуп.

Рэквізіты для ахвяраванняў:

р/с BY64BLBB30150700187012001001
ААТ «Белінвестбанк»,
БІК BLBBBY2X
УНП 700187012
Атрымальнік плацяжу: «Римско-католический приход Успения Пресвятой Девы Марии в г. Могилеве»
Прызначэнне плацяжу: Добраахвотнае ахвяраванне

Папярэдні матэрыял
Пад Салігорскам упаў вайсковы верталёт Мі-24
Наступны матэрыял
Жонка Макея можа ўзначаліць мінскі ТЮГ

Iншыя матэрыялы