In English:
Review of the main events of the Belarusian propaganda about the war in Ukraine for April 21 by Hajun Project
На русском языке:
Обзор основных событий беларусской пропаганды о войне в Украине за 21 апреля от Гаюна
Беларускі Гаюн апублікаваў агляд аб дзейнасці беларускай прапаганды на тэму вайны з Украінай за 21 красавіка.
Адной з задач, якая была агучаная кіраўніцтвам Расіі перад пачаткам вайны ва Украіне, было правядзенне дэнацыфікацыі Украіны. Сваім бачаннем працэсу «дэнацыфікацыі» падзяліўся палітолаг Малек Дудакоў:
«Трэба разумець, што мэта дэнацыфікацыі ўжо зараз рэалізуецца на полі бою. Таму што немалая частка ўсіх ультраправых, радыкалаў, нацыяналістаў адправіліся на перадавую ваяваць. І яны ўвогуле там знішчаюцца»;
«Дэнацыфікацыя адбываецца ў рэжыме рэальнага часу».
Адзначым, што правядзенне дэнацыфікацыі — з’ява не новая. Так, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і працы Патсдамскай канферэнцыі ў дачыненні да Германіі была прынята праграма чатырох «Д»: дэмілітарызацыя, дэкартэлізацыя, дэнацыфікацыя і дэмакратызацыя. Сам працэс дэнацыфікацыі складаўся ў ачышчэнні пасляваеннага нямецкага грамадства, культуры, эканомікі, адукацыі і палітыкі ад уплыву нацысцкай ідэалогіі.
Відавочна, што да Украіны падобныя працэсы не маюць ніякага дачынення. Ускосна на гэта паказвае і адсутнасць выразнага разумення ў кіраўніцтва Расіі, якія канкрэтна задачы дэнацыфікацыі ставяцца ва Украіне.
Гэтую тэму ўдалося раскрыць палітолагу, чые словы працытаваныя вышэй. Гаворка ідзе аб знішчэнні ўкраінскіх грамадзян «у рэжыме рэальнага часу на полі бою». Менавіта так прапагандай разумеецца тэрмін «дэнацыфікацыя».
Агляд падрыхтаваны маніторынгавай камандай Праекта Гаюн