Агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 15 красавіка ад Гаюна

7 хв.

На русском языке: Обзор основных событий беларусской пропаганды о войне в Украине за 15 апреля от Гаюна

Беларускі Гаюн апублікаваў агляд аб дзейнасці беларускай прапаганды на тэму вайны з Украінай за 15 красавіка.

1) «Палітолаг» А. Дзермант падзяліўся меркаваннем аб неабходнасці змены бягучай ўкраінскай улады — на правільную і згодлівую.

Цытата:

— Калі гіпатэтычна ўявіць, што ўкраінскія палітыкі вас чуюць, што б вы ім параілі?

— Застрэліцца. Павінна прыйсці новая ўлада. [Людзі, якія знаходзяцца ва ўладзе] — гэта злачынцы. З імі ўжо ні аб чым нельга дамовіцца. Там павінна быць іншая ўлада, больш разумная, якая разумее, што Украіну трэба ратаваць, што вось гэтыя палітыкі давялі яе да такога стану, што яны ў гэтым вінаватыя.

Украінская ўлада раздражняе рэжым Лукашэнкі легітымнасцю, а таксама народнай абранасцю. І зноўку можна заўважыць працу прынцыпу «развароту на 180 градусаў», калі праблемы беларускіх уладаў спрабуюць прыпісаць украінскім. Напрыклад, рэжым Лукашэнкі давёў Беларусь да такога стану, што краіну сапраўды «трэба ратаваць» і г.д.

2) Працягваецца «паказуха» і на тэме аказання дапамогі украінскім бежанцам.

Цытата:

«Магілёўскі абласны камітэт БРСМ перадаў валанцёрам Чырвонага Крыжа сабраныя рэчы першай неабходнасці для людзей, якія прыбываюць з Украіны на тэрыторыю нашай краіны».

Дапамога бежанцам — гэта важная задача. Але давайце ўважліва паглядзім на фотаздымкі, якімі суправаджаецца публікацыя. На іх чатыры невялікія скрынкі з прадметамі першай неабходнасці. Каб паказаць іх значнасць, валанцёры сфатаграфаваліся са скрынкамі два разы.

Агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 15 красавіка ад Гаюна

Колькі прадметаў першай неабходнасці змесціцца ў кожную са скрынак — пытанне рытарычнае. Але тут, як у спорце: «Галоўнае — не перамога, а ўдзел». І фотасправаздачу для вышэйстаячага кіраўніцтва аб удзеле ў акцыі, якую трэба «вельмі тэрмінова» скінуць у Viber да 16:00.

Агляд падрыхтаваны маніторынгавай камандай Праекта Гаюн.

Папярэдні матэрыял
Сітуацыя на фармацэўтычным рынку: многія імпартныя медпрэпараты знікнуць, а што застанецца — падаражэе?
Наступны матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 15 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Iншыя матэрыялы