Албанія адмяніла бязвіз для расейцаў, беларусы ж могуць працягваць ездзіць у гэтую краіну БЕЗ візы

otkritkis.com
4 хв.

На русском языке: Албания отменила безвиз для россиян, беларусы же могут продолжать ездить в эту страну БЕЗ визы

Амбасада Албаніі ў РФ паведаміла, што з 20 красавіка 2023 г. краіна адмяніла бязвізавы рэжым з РФ. Гэта азначае, што зараз расейцам пры паездцы ў гэтую краіну патрэбна віза.

Па стане на 16.45 21 красавіка такіх абмежаванняў у дачыненні да беларусаў не ўведзена, а гэта значыць, што беларусы могуць працягваць бесперашкодна наведваць Албанію БЕЗ візы.

Нагадаем, што бязвіз з Албаніяй для беларусаў быў уведзены яшчэ ў 2019 годзе. Цяпер беларусы могуць без візаў уязджаць, знаходзіцца і праязджаць транзітам праз гэтую краіну на тэрмін да 30 дзён.

Будзем працягваць сачыць за сітуацыяй з бязвізавым рэжымам для беларусаў у гэтую краіну і ў выпадку якіх-небудзь зменаў абавязкова паведамім.

Папярэдні матэрыял
Развіццё інфраструктуры аэрадрома «Лунінец» працягваецца
Наступны матэрыял
Перамяшчэнні УС РБ па чыгунцы 21 красавіка

Iншыя матэрыялы