Мінабароны РБ
4 хв.

На русском языке: Перемещения ВС РБ по железной дороге 21 апреля

На працягу сённяшняй раніцы былі зафіксаваны перамяшчэнні эшалонаў з тэхнікай УС РБ.

▪️ Каля 09:30 на станцыі Інстытут Культуры (Мінск) быў заўважаны эшалон УС РБ. У складзе: не менш за дзесяць САУ 2С1 «Гваздзік» і дзве машыны кіравання агнём артылерыі 1В13/1В14. Тэхніка можа належаць 310-й групе артылерыі 120-й механізаванай брыгады (пункт пастаяннай дыслакацыі – горад Барысаў).

▪️ Раніцай на станцыі Ашмяны (Гродзенская вобласць) быў заўважаны эшалон з тэхнікай УС РБ. У складзе: больш за дваццаць БМП-2, тры МТ-ЛБ, комплексная апаратная сувязі П-240 «Кайман-КАС» і браніраваны цягач БТС-4. Фарміраванне эшалона пачалося сёння раніцай. Тэхніка, верагодна, належыць аднаму з падраздзяленняў 120-й механізаванай брыгады (пункт пастаяннай дыслакацыі – горад Мінск). Раней падраздзяленні брыгады перакідваліся ў рамках праверкі баявой гатоўнасці да граніцы з Літвой.

▪️ Каля 10:30 на станцыі Орша-Усходняя (Віцебская вобласць) быў заўважаны эшалон з тэхнікай УС РБ. У складзе: не менш як пятнаццаць САУ 2С1 «Гваздзік», не менш як дзве машыны кіравання агнём артылерыі 1В13/1В14, некалькі грузавых і пасажырскіх вагона БЧ. Тэхніка можа належаць 191-й групе артылерыі 19-й механізаванай брыгады (пункт пастаяннай дыслакацыі – в. Бароўка, Лепельскі раён).

Працягваем сачыць за развіццём сітуацыі.

Папярэдні матэрыял
Албанія адмяніла бязвіз для расейцаў, беларусы ж могуць працягваць ездзіць у гэтую краіну БЕЗ візы
Наступны матэрыял
26 красавіка — Чарнобыльскі шлях ад Вільні да Нью-Ёрку: збіраем акцыі ва ўсім свеце на мапе dze.chat

Iншыя матэрыялы