На русском языке:
Алесь Беляцкий награждён Нобелевской премией мира 2022 года
Наталля Пінчук атрымала ўзнагароду за свайго мужа Алеся Бяляцкага.
Узнагароду атрымала жонка Алеся – Наталля Пінчук. Cам Алесь Бяляцкі знаходзіцца за кратамі па палітычных прычынах. Сёння Наталля выступіла з Нобелеўскай прамовай, якая ўпершыню ў гісторыі прагучала на беларускай мове.
Наталля Пінчук скончыла прамову на ўручэнні Нобелеўскай прэміі міру «воклічам душы Алеся Бяляцкага».
«А 10 снежня мне хочацца паўтарыць для ўсіх: „Не бойцеся!” Гэта тое, што сказаў у 80-я папа Ян Павел II, калі прыехаў у камуністычную Польшчу. Больш ён нічога тады не сказаў, але хапіла. Я веру, бо ведаю, што пасля зімы наступае вясна.
Я цытавала Алеся Бяляцкага. І завяршу выступ воклічамі ягонай душы: Свабоду беларускаму народу! Свабоду Вясне! Жыве Беларусь!».