На русском языке:
Альфа-Банк возобновил переводы в долларах
Пра гэта паведамляе Dev.by са спасылкай на Альфа-Банк.
«Нам спатрэбілася больш часу, чым разлічвалася. Тым не менш рады паведаміць, што з сённяшняга дня ўсе кліенты — фізічныя і юрыдычныя асобы — могуць адпраўляць і прымаць пераводы ў USD», — паведамілі dev.by у Альфа-Банку.
Нагадаем, 7 красавіка Альфа-Банк прыпыніў SWIFT-пераводы ў доларах ЗША. Паведамлялася, што праблему вырашаць 8 красавіка.
Дадатак Альфа-Банка InSync пакуль даступны кліентам на iOS, якія ўсталявалі яго праз аплікацыю TestFlight.
Аплата ў App Store не праходзіць, але ў банку абяцаюць у хуткім часе вырашыць гэтую праблему.
Прывязаць карту да Apple Pay і аплочваць пакупкі смартфонам або гадзіннікам можна — тут няма ніякіх праблем няма.