На русском языке:
«Альянс расследователей Беларуси» рассказал о сотрудницах МВД, которые работали на протестах
«Альянс даследчыкаў Беларусі» апублікаваў відэа, у якім распавядаецца аб працы супрацоўніц МУС падчас акцый пратэсту ў 2020 годзе. Паведамляецца, што іх існаванне спрабавалі засакрэціць.
Аўтары відэа прыводзяць кадры, на якіх можна бачыць жанчын, якія здымаюць фота і відэа на фоне сем’яў з дзецьмі. Гэтак жа жанчыны фіксуюць нумары машын, якія пасля спыняе АМАП для дагляду. На адным з фрагментаў можна ўбачыць, як падчас атакі жанчына паказвае нейкае пасведчанне супрацоўнікам АМАПу і яны даюць ёй бяспечна сысці.
У відэа, апублікаваным «Альянсам даследчыкаў Беларусі» прыводзяцца асабістыя дадзеныя некаторых супрацоўніц: адрасы прапіскі, спасылкі на сацыяльныя сеткі і іх званні.