In English:
Amazon deactivates accounts of Belarusians in Prime Video
На русском языке:
Amazon отключает аккаунты беларусов в Prime Video
Стала вядома, што сёння раніцай беларусам пачалі прыходзіць лісты ад кампаніі Amazon, дзе гаворыцца, што з заўтрашняга дня, 25 студзеня, кампанія адменіць падпіскі беларусаў на стрымінгавы сэрвіс Prime Video.
«У выніку вы не зможаце працягваць глядзець кантэнт Prime Video. Калі вы хочаце працягваць глядзець кантэнт Prime Video, пражываючы па-за межамі Беларусі, вы можаце зноў падключыцца да Prime Video», – сказана ў лісце ад кампаніі.
Нагадаем, у сакавіку 2022 г. Amazon спыніў рэгістрацыю новых кліентаў з Беларусі ў Amazon Web Services.
З пачатку вайны з Беларусі сышлі ці істотна абмежавалі працу мінімум 147 кампаній. Калі вам вядома, якія яшчэ кампаніі сышлі з Беларусі – пішыце ў @motolko_bot.
Спіс кампаній і сервісаў, якія сышлі з рынку Беларусі.
P.s. Не забываемся на VPN.