Ваенны прапагандыст не хавае дапамогі, якую ВПС РБ аказвае РФ у агрэсіі супраць Украіны

Скрыншот: ВаенТВ
5 хв.

На русском языке: Военный пропагандист не скрывает помощь, которую ВВС РБ оказывает РФ в агрессии против Украины

У чарговым выпуску праграмы «Арсенал» прапагандыст ВаенТБ Дзмітрый Бандаровіч распавёў пра так званую рэгіянальную групоўку войскаў РБ і РФ. У прыватнасці, было заяўлена, што самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання (ДРЛВ) А-50 ВКС РФ, які знаходзіцца на аэрадроме «Мачулішчы», падчас палётаў суправаджаюць у тым ліку і знішчальнікі ВПС РБ.

У дадзеным выпадку характэрна сама заява прапагандыста аб суправаджэнні знішчальнікамі ВПС РБ самалёта ДРЛВ А-50 ВКС РФ, які выкарыстоўваецца для вядзення выведкі і выяўленні розных тыпаў мэт.

Намі раней паведамлялася, што самалёт ДРЛВ А-50 здзяйсняе палёты ў суправаджэнні знішчальніка, які ўзлятаў з аэрадрома «Баранавічы». На аэрадроме базуецца 61-я знішчальная база ВПС РБ, у якой на ўзбраенні ёсць знішчальнікі Су-30СМ і МіГ-29.

Раней на аэрадроме ўвесь час знаходзіліся знішчальнікі Су-30СМ ВКС РФ. У студзені 2023 года для правядзення лётнага вучэння на аэрадром дадаткова прыбылі з РФ: два знішчальнікі Су-30СМ, шэсць бамбавікоў Су-34 і два разведвальныя самалёты Су-24МР ВКС РФ. Пасля заканчэння вучэння ўсе самалёты засталіся ў РБ.

Нагадаем, што самалёт ДРЛВ А-50У ВКС РФ (RF-50608) з 3 студзеня 2023 года ўвесь час знаходзіцца на аэрадроме «Мачулішчы». Характэрна, што гэты ж борт у папярэдні раз прылятаў у РБ 24 лютага 2022 года.

Папярэдні матэрыял
МЗС Францыі заклікаў сваіх грамадзян пакінуць Беларусь
Наступны матэрыял
У Беларусь прылятаў Boeing C-17A Globemaster – былы борт ВПС ААЭ

Iншыя матэрыялы