Amazon адключае акаўнты беларусаў у Prime Video

Amazon Prime
4 хв.

In English: Amazon deactivates accounts of Belarusians in Prime Video
На русском языке: Amazon отключает аккаунты беларусов в Prime Video

Стала вядома, што сёння раніцай беларусам пачалі прыходзіць лісты ад кампаніі Amazon, дзе гаворыцца, што з заўтрашняга дня, 25 студзеня, кампанія адменіць падпіскі беларусаў на стрымінгавы сэрвіс Prime Video.

«У выніку вы не зможаце працягваць глядзець кантэнт Prime Video. Калі вы хочаце працягваць глядзець кантэнт Prime Video, пражываючы па-за межамі Беларусі, вы можаце зноў падключыцца да Prime Video», – сказана ў лісце ад кампаніі.

Нагадаем, у сакавіку 2022 г. Amazon спыніў рэгістрацыю новых кліентаў з Беларусі ў Amazon Web Services.

З пачатку вайны з Беларусі сышлі ці істотна абмежавалі працу мінімум 147 кампаній. Калі вам вядома, якія яшчэ кампаніі сышлі з Беларусі – пішыце ў @motolko_bot.

Спіс кампаній і сервісаў, якія сышлі з рынку Беларусі.

P.s. Не забываемся на VPN.

Калі вам вядома, якія яшчэ кампаніі сышлі з Беларусі – напішыце нам

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Рэжым Лукашэнкі пачаў «судзіць» траіх рэйкавых партызан з Бабруйска
Наступны матэрыял
У бліжэйшы тыдзень будзе неабходна аператыўная інфармацыя аб авіяактыўнасці на беларускіх аэрадромах

Iншыя матэрыялы