У Іран вярнулі траіх мігрантаў, аднаго з іх могуць пераследаваць у Іране за ўцёкі

Sina Drakhshani / unsplash.com
5 хв.

На русском языке: В Иран вернули троих мигрантов, одного из них могут преследовать в Иране за побег

Выданне BBC Persian са спасылкай на МЗС Ірана паведамляе, што траіх грамадзян Ірана вярнулі на Радзіму з Беларусі. Раней 13 іранцаў, што прасілі прытулку, зніклі ў лясах Беларусі недалёка ад Літвы. Вяртанне адбылося праз некалькі дзён пасля тэлефоннай размовы Уладзіміра Макея з кіраўніком МЗС Ірана.

За некалькі дзён да размовы іранскае МЗС ужо цікавілася праблемамі іранцаў на беларуска-літоўскай мяжы. Іранскі эксперт па жаночых даследаваннях і актывістка кампаніі «Змены за роўнасць» Сара Логмані тады напісала ў Twitter, што генконсул пасольства Ірана ў Беларусі выехаў на беларуска-літоўскую мяжу. У тым самым паведамленні актывістка выказала прэтэнзіі да беларускіх праваахоўных органаў.

«Да чорта беларускую паліцыю за тое, што яна ўвесь час гвалтам выцясняе іх, а ў нас няма месца для іх. Маліцеся, каб паліцыя супрацоўнічала і знайшла іх. Сёння і Іран, і Беларусь закрытыя. Сам генеральны консул выехаў на мяжу», — напісала Сара Логмані.

Варта сказаць і пра тое, што тыдзень таму іранскі журналіст Даруш Мемар апублікаваў фатаграфіі, на якіх, як ён сцвярджае, менавіта гэтыя 13 чалавек з Ірана, якія зніклі ў лясах на мяжы. Паводле слоў журналіста, адзін з трынаццаці чалавек — музыка і мастак, які ўцёк з турмы Ісламскай Рэспублікі. Мастак даслаў паведамленне аб тым, што пагранічнікі збіваюць іх кожны дзень і ў іх няма ежы і вады. Пра якіх памежніках ідзе гаворка — не ўдакладняецца.

Каго менавіта вярнулі ў Іран — невядома. Але ёсць імавернасць, што сярод іх мог быць мастак і іншыя людзі, якіх у Іране пераследуюць па палітычных матывах. На гэты момант яшчэ на мінулым тыдні звярнуў увагу палітолаг Аляксандр Фрыдман.

Калі ў вас ёсць дадатковая інфармацыя па гэтай тэме, напішыце нам у бот для зваротнай сувязі — Motolko_bot.

Папярэдні матэрыял
Генпракурору Германіі падалі скаргу на беларускіх сілавікоў за злачынствы супраць чалавечнасці
Наступны матэрыял
Нямецкая «Вікіпедыя» больш не называе Беларусь «Белай Расіяй»

Iншыя матэрыялы