In English:
The ambassador of the regime in Belarus won’t be invited to the Nobel Prize award ceremony
На русском языке:
Посла режима в Беларуси не пригласят на вручение Нобелевской премии
Нобелеўскі фонд адмовіўся запрашаць на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі амбасадараў рэжыму ў Беларусі, Расіі і Іране. Пра гэта паведамляе шведскае выданне SVT са спасылкай на заяву фонду.
«Мы адзначаем рэзкую рэакцыю ў Швецыі, якая цалкам засланіла гэтае пасланне. Таму кіраванне Нобелеўскага фонду вырашае паўтарыць леташняе выключэнне са звычайнай практыкі – не запрашаць амбасадараў Расеі, Беларусі і Ірана на цырымонію ўзнагароджання ў Стакгольме», – паведамілі ў фондзе.
Пры гэтым сказана, што як і раней, усе паслы будуць запрошаныя на цырымонію ў Осла.
Нагадаем, летась Нобелеўскую прэмію міру атрымаў палітвязень праваабаронца Алесь Бяляцкі, расейскі «Мемарыял» і ўкраінскі Цэнтр грамадзянскіх свабод. Алесь Бяляцкі апынуўся ў турме па рашэнні рэжыму, які прадстаўляюць паслы ў Швецыі і Нарвегіі.