Амбасадара рэжыму ў Беларусі не запросяць на ўручэнне Нобелеўскай прэміі

Нобелевский фонд
3 хв.

In English: The ambassador of the regime in Belarus won’t be invited to the Nobel Prize award ceremony
На русском языке: Посла режима в Беларуси не пригласят на вручение Нобелевской премии

Нобелеўскі фонд адмовіўся запрашаць на цырымонію ўручэння Нобелеўскай прэміі амбасадараў рэжыму ў Беларусі, Расіі і Іране. Пра гэта паведамляе шведскае выданне SVT са спасылкай на заяву фонду.

«Мы адзначаем рэзкую рэакцыю ў Швецыі, якая цалкам засланіла гэтае пасланне. Таму кіраванне Нобелеўскага фонду вырашае паўтарыць леташняе выключэнне са звычайнай практыкі – не запрашаць амбасадараў Расеі, Беларусі і Ірана на цырымонію ўзнагароджання ў Стакгольме», – паведамілі ў фондзе.

Пры гэтым сказана, што як і раней, усе паслы будуць запрошаныя на цырымонію ў Осла.

Нагадаем, летась Нобелеўскую прэмію міру атрымаў палітвязень праваабаронца Алесь Бяляцкі, расейскі «Мемарыял» і ўкраінскі Цэнтр грамадзянскіх свабод. Алесь Бяляцкі апынуўся ў турме па рашэнні рэжыму, які прадстаўляюць паслы ў Швецыі і Нарвегіі.

Папярэдні матэрыял
Верталёт сапраўды перасёк польскую мяжу, але няма ўпэўненасці, што польскі
Наступны матэрыял
Прэзідэнт Літвы не стаў уносіць у Сейм праект па ўраўнаванні абмежаванняў у дачыненні да беларусаў і расіян

Iншыя матэрыялы