На русском языке:
Ан-124 привёз в Беларусь ремонтировать Су-30 ВВС Уганды?
30 чэрвеня мы пісалі, што ў Беларусь прылятаў Ан-124 «Руслан» ПКС РФ (RA-82030), які да гэтага быў ва Угандзе. У Беларусі ў той дзень ён прабыў крыху менш за 8 гадзін пасля чаго паляцеў у Маскву. Тады ж мы пісалі, што 28 чэрвеня гэты самалёт трапіў на фота ў аэрапорце горада Энтэбе ва Угандзе.
@NetGulagu паведамілі, што ёсць яшчэ некалькі фатаграфій гэтага самалёта ва Угандзе, якія былі зроблены ў 13:36 у сераду 28 чэрвеня.
На іх бачна, што ў Ан-124 загружалі знішчальнікі Су-30 ВПС Уганды, прычым разабраныя па частках. Напэўна, Ан-124 прывёз адзін ці некалькі такіх самалётаў у Беларусь.
Хутчэй за ўсё, мяркуючы па тым, што яны разабраны на фота, прывезлі іх на рамонт. Калі так, то рамантаваць іх будуць на 558-м авіяцыйным рамонтным заводзе ў г. Баранавічы. Лагічна было б іх адразу прывезці на аэрадром «Баранавічы», але гэтага зрабіць зараз нельга, бо там ідзе рамонт паласы, і раней мы паведамлялі аб перабазаванні знішчальнікаў адтуль у Мачулішчы.
Такім чынам, можна чакаць, што да Баранавічаў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» іх будуць везці ўжо не на самалёце, а на якіх-небудзь тралах.