Андрэй Дзмітрыеў прыгавораны да 1,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму

Наша Ніва
4 хв.

На русском языке: Андрей Дмитриев приговорён к 1,5 годам колонии общего режима

Былога кандыдата ў прэзідэнты абвінавачвалі па ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяння, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Андрэй Дзмітрыеў быў затрыманы сёлета ў студзені. У паведамленні СК у якасці «доказаў» прыводзілася фатаграфія палітыка з Хілары Клінтан, а таксама інфармацыя аб тым, што ён 599 разоў перасякаў мяжу.

Нагадаем, у жніўні 2021 года дома ў палітыка прайшоў ператрус. Тады з Дзмітрыева ўзялі падпіску аб невыдаванні і канфіскавалі тэхніку. На адным са сваіх стрымаў ён сцвярджаў, што «спіс артыкулаў велізарны».

Андрэй Дзмітрыеў быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах у жніўні 2020 года. У 2021 годзе «Гавары праўду» ліквідавалі рашэннем Вярхоўнага суда.

Папярэдні матэрыял
Прапагандысты з РФ і РБ наведалі палігон «Лепельскі», дзе трэніруюцца расейскія вайскоўцы
Наступны матэрыял
Прэзідэнт Літвы не падзяляе беларусаў і расіян? Беларусы запусцілі петыцыю да яго

Iншыя матэрыялы