На русском языке:
Анджей Дуда подписал поправки к закону, которые позволят беларусам получать гуманитарные ВНЖ и гуманитарные визы в Польше
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў папраўкі ў закон, дзякуючы якім беларусы змогуць атрымліваць гуманітарныя віды на жыхарства і гуманітарныя візы ў Польшчы.
Раней мы пісалі аб тым, што Сенат Польшчы прыняў закон аб спрошчанай легалізацыі беларусаў, але для таго, каб ён уступіў у сілу, неабходны быў подпіс прэзідэнта.
Паводле інфармацыі, якую Цэнтр Беларускай Салідарнасці атрымаў ад МУС Польшчы, усе механізмы (гуманітарная віза + гуманітарны внж + праязныя дакументы) будуць даступныя для ЎСІХ беларусаў, а не толькі для тых, хто прыехаў з Украіны пасля 24 лютага.
Больш падрабязна аб дакуменце можна пачытаць тут.
Гэтыя змены сталі магчымыя ў выніку ўнесеных Цэнтрам Беларускай Салідарнасці, Офісам Святланы Ціханоўскай і НАУ прапаноў у межах рабочай групы пры МУС.