Аператыўная зводка ад Гаюна за 16 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Ілюстратыўнае фота / Мінабароны РБ
6 хв.

In English: Situation report on military activity on the territory of Belarus for April 16 by Hajun Project
На русском языке: Оперативная сводка от Гаюна за 16 апреля о военной активности на территории Беларуси

Беларускi Гаюн апублікаваў аператыўную зводку аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі на 07:00 17 красавіка.

Працягваецца перамяшчэнне калон УС РФ па тэрыторыі Беларусі (1, 2, 3). Калоны пераважна складаюцца з грузавікоў Урал і КАМАЗ, а таксама бензазапраўшчыкаў.

Можна вылучыць наступныя маршруты руху калон: Калінкавічы-Бабруйск, Жлобін-Светлагорск, Гомель-Рэчыца, Мазыр-Ельск, Мікашэвічы-Жыткавічы-Калінкавічы, Жлобін-Гомель, Хойнікі-Рэчыца, Лельчыцы-Мазыр. Можна канстатаваць паступовае скарачэнне інтэнсіўнасці перамяшчэння калон.

Адзначалася нязначная лётная актыўнасць на ваенных аэрадромах Беларусі. Так, у Лідзе зафіксаваны вылет знішчальніка (верагодней, навучальны ВПС РБ). У Баранавічы прыляцелі як мінімум 3 транспартныя Іл-76 ВКС РФ.

Фіксавалася актыўнасць УС РФ на чыгунцы:

8 красавіка 2022 года па вакзале ў Краматорску (горад знаходзіцца пад кантролем Украіны) быў нанесены ракетны ўдар ТРК «Кропка-У». Расійскі бок, адмаўляючы сваю адказнасць за ракетны ўдар, заявіў, што «Кропка-У» не выкарыстоўваецца УС РФ; у войсках іх замянілі больш сучасныя «Іскандэры». «Беларускі Гаюн» прадстаўляе доказы выкарыстання Расіяй ТРК «Кропка-У». З апублікаванага радыёперахопу можна даведацца, што 18 сакавіка 2022 года транспартны Ан-124 ВКС РФ даставіў на аэрадром Мачулішчы тры пускавыя ўстаноўкі ТРК «Кропка-У».

Адзначаліся нязначныя перамяшчэнні ваеннай тэхнікі УС РБ. Так, па маршруце Мазыр-Ельск была заўважана невялікая калона.

Калі вам вядомая дадатковая інфармацыя аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, звяжыцеся з намі ў @HajunBYbot або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 15 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі
Наступны матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 17 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Iншыя матэрыялы