Аператыўная зводка ад Гаюна за 21 красавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Ілюстратыўнае фота / Міністэрства Абароны РБ
5 хв.

На русском языке: Оперативная сводка от Гаюна за 21 апреля о военной активности на территории Беларуси

Беларускi Гаюн апублікаваў аператыўную зводку аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі на 07:00 22 красавіка.

Працягваецца перамяшчэнне калон і адзіночнай тэхнікі УС РФ па тэрыторыі Беларусі (1, 2, 3). Калоны пераважна складаюцца з грузавікоў Урал і КАМАЗ, а таксама бензазапраўшчыкаў. Можна вылучыць наступныя маршруты руху калон: Гомель-Рэчыца, Калінкавічы-Мазыр, Лунінец-Пінск, Ельск-Мазыр і РФ-Добруш. Тэхніка таксама была заўважана ў гарадах Гомель, Мазыр, Баранавічы, Мінск, а таксама ў вёсцы Небытаў (Хойніцкі р-н).

Фіксавалася актыўнасць УС РФ і на чыгунцы:

Адзначалася нязначная лётная актыўнасць на ваенных аэрадромах Беларусі. Так, у Лідзе зафіксавана 7 вылетаў, а ў Баранавічах — 13 вылетаў. Верагодней за ўсё, гэта былі навучальныя вылеты ВПС РБ.

Атрымаў працяг радыёперахоп аб падзенні 10 сакавіка 2022 года пад Лунінца самалёта Су-34 ВКС РФ. З новага радыёперахопу можна даведацца, што пілоты былі знойдзеныя і дастаўленыя ў Мінск у стане сярэдняга цяжару.

Адзначалася неістотная актыўнасць УС РБ. Так, перамяшчэнні тэхнікі былі заўважаны ў Брэсце (да гэтага — на трасе М-1 каля Івацэвіч) і Хойніках.

Калі вам вядомая дадатковая інфармацыя аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, звяжыцеся з намі ў @HajunBYbot або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй

Гэтае поле абавязкова для запаўнення
Папярэдні матэрыял
У Беларусь можа цалкам спыніцца дастаўка пошты з-за санкцый? Не зусім
Наступны матэрыял
На Нямізе адкрыюць помнік Мітрапаліту Філарэту з удзелам Лукашэнкі

Iншыя матэрыялы