Беларускі Гаюн: ВКС РФ праводзіць перамяшчэння самалётаў і верталётаў

planes.cz
5 хв.

In English: Belarusian Hajun: Russian Aerospace Forces are redeploying aircraft and helicopters
На русском языке: Беларускі Гаюн: ВКС РФ проводит перемещения самолетов и вертолетов

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», сёння з 10:30 па 13:30 з аэрадрома «Мачулішчы» на аэрадром «Баранавічы» здзейснілі пералёт не менш за дзевяць знішчальнікаў Су-34 і Су-30СМ ПКС РФ. Самалёты часова размясціліся на аэрадроме «Мачулішчы» з 18 траўня з-за правядзення рамонту ўзлётна-пасадачнай паласы на аэрадроме «Баранавічы».

Раней (з 15 студзеня па 18 траўня) знішчальнікі знаходзіліся на аэрадроме «Баранавічы», куды прыбылі для ўдзелу ў сумесным лётна-тактычным вучэнні ПКС РФ і ВПС РБ. За час іх знаходжання ў Беларусі намі фіксавалася ратацыя асобных бартоў.

У сваю чаргу, з 14:00 да 15:00 праводзілася перамяшчэнне дзевяці верталётаў ПКС РФ з аэрадрома «Баранавічы» на аэрадром «Мачулішчы».

Беларускі Гаюн: ВКС РФ праводзіць перамяшчэння самалётаў і верталётаў

Верталёты былі перабазаваныя з Мачулішчаў у Баранавічы 18 траўня з-за перакідкі на аэрадром «Мачулішчы» знішчальнікаў ПКС РФ, пра якія згадвалася вышэй. Усяго ў РБ у цяперашні час можа знаходзіцца не менш за адзінаццаць верталётаў ПКС РФ.

Група верталётаў ПКС РФ прыбыла ў Беларусь 8 студзеня для ўдзелу ў сумесным лётна-тактычным вучэнні. З 19 студзеня па 5 лютага верталёты знаходзілася на аэрадроме «Лунінец»; з 5 лютага і па 18 мая – на аэрадроме «Мачулішчы». За час іх знаходжання ў Беларусі намі фіксаваліся не толькі ратацыя асобных бартоў, але і іх згубленне.

Нагадаем, што 17 ліпеня з аэрадрома «Ліда» на аэрадром «Баранавічы» адбылося перамяшчэнне чатырох знішчальнікаў Су-30СМ ВПС РБ. У бліжэйшы час можна чакаць правядзення рамонту ўзлётна-пасадачных палос на аэрадромах «Ліда» і «Мачулішчы». Раней для гэтых мэт закупляліся будаўнічыя матэрыялы.

Папярэдні матэрыял
Яшчэ 2 калоны ПВК «Вагнер» прыбылі ў Беларусь: мін. 150 адзінак
Наступны матэрыял
9-я калона ПВК «Вагнер» прыбыла ў Беларусь

Iншыя матэрыялы