In English:
Situation report on military activity on the territory of Belarus for March 25 by Hajun
На русском языке:
Оперативная сводка от Гаюна за 25 марта о военной активности на территории Беларуси
Праект Гаюн апублікаваў аператыўную зводку аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі на 07:00 26 сакавіка.
Працягваецца інтэнсіўнае перамяшчэнне калон ваеннай тэхнікі УС РФ па тэрыторыі Беларусі (1, 2, 3, 4, 5, 6, 7 і інш.). Пераважна гэта канвоі забеспячэння, якія складаюцца з грузавых аўтамабіляў «КамАЗ» і «Урал».
Фіксуецца перамяшчэнне калон палівазапраўшчыкаў УС РФ (тут і тут), а таксама
. На ўсёй тэхніцы выкарыстоўваецца апазнавальны знак «V».
Зноў была зафіксаваная перавозка ракет для АТРК «Іскандэр». На гэты раз — каля горада Гомель. Усяго ў калоне маглі перавозіцца каля 6 кантэйнераў з ракетамі для АТРК «Іскандэр». Пра наяўнасць (або адсутнасць) ракет у кантэйнерах дакладна не вядома.
Па-ранейшаму ажыццяўляецца пераброска тэхнікі УС РФ чыгуначным транспартам. Так, эшалоны з тэхнікай былі заўважаныя ў Ельску і Гомелі. Паведамлялася, што на платформах была лёгкая бронетэхніка (у тым ліку БМП), а таксама вялікая колькасць грузавых аўтамабіляў. Пастаўкі вялікай колькасці грузавога аўтамабільнага транспарта можна звязаць з: 1) вялікімі стратамі УС РФ у аўтамабільнай тэхніцы; 2) неабходнасцю тылавога забеспячэння вялікай групоўкі войскаў. Таксама ў чыгуначных складах былі заўважаныя вагоны расійскай чыгункі са знакамі небяспечных грузаў, а таксама цыстэрны з авіяцыйнай газай.
Працягваюцца дыверсіі на чыгунцы, што стварае перашкоды перавозкам ваеннай тэхнікі і боепрыпасаў для УС РФ.
Лётная актыўнасць самалётаў з аднолькавай частатой была зафіксаваная на ваенных аэрадромах у Баранавічах, Лунінцы і в. Вялікі Бокаў (Мазырскі раён, Гомельская вобласць). Таксама адзначым, што на ваенны аэрадром у Мачулішчах прылятаў па меншай меры адзін транспартны самалёт Ан-124 «Руслан». Які дакладна груз даставіў самалёт — невядома. Раней на такіх самалётах дастаўляліся тэхніка і боепрыпасы (у тым ліку ракеты для аператыўна-тактычных ракетных комплексаў).
Працягваецца нанясенне ўдараў па тэрыторыі Украіны тактычнымі ракетнымі комплексамі. Так, было зафіксавана каля 9 пускаў ракет з тэрыторыі Мазырскага раёна, 6 — Хойніцкага і 8 — Калінкавіцкага. Запускі 2 ракет з тэрыторыі Калінкавіцкага раёна былі адлюстраваныя на фатаграфіях тут і тут.
Паступае інфармацыя, што з-за прыёму параненых вайскоўцаў УС РФ перыядычна закрываюць прыёмнае аддзяленне Мазырскай гарадской бальніцы. Таксама паведамляецца аб стабільным патоку цяжкіх параненых, якія паступаюць у бальніцу.
Фіксаваліся нязначныя перамяшчэнні падраздзяленняў УС РБ. Так, пад Брэстам былі заўважаны комплексы СПА; у Мінскім раёне — комплексы рэактыўнай артылерыі. Таксама невялікая калона была заўважана ў Полацку. Перамяшчэнні звязаныя з вучэннямі з прыцягненнем асобных падраздзяленняў УС РБ.
Калі вам вядомая дадатковая інфармацыя аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, звяжыцеся з намі ў @HajunBYbot або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй