Агляд асноўных падзеяў беларускай прапаганды аб вайне ва Украіне за 24 сакавіка ад Гаюна

Фота: Міністэрства Абароны РБ
6 хв.

In English: Review of the main events of the Belarusian propaganda about the war in Ukraine for March 24 by Hajun Project
На русском языке: Обзор основных событий беларусской пропаганды о войне в Украине за 24 марта от Гаюна

Праект Гаюн апублікаваў агляд аб дзейнасці беларускай прапаганды на тэму вайны з Украінай за 24 сакавіка.

1. Прадстаўнікі Міністэрства абароны Беларусі працягваюць выказвацца аб вайне ва Украіне. Так, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай працы Л. Касінскі паразважаў аб распаўсюджванні кіраўніцтвам Украіны фэйкаў.

Асноўныя тэзы:

  • улады Украіны заблыталіся, дзе праўда, а дзе — хлусня («Яны ўжо самі заблыталіся, дзе ісціна, а дзе хлусня, і ў многія імі створаныя фейкі яны ўверавалі самі»);
  • інфармацыя пра маральны стан беларускіх вайскоўцаў не адпавядае рэчаіснасці («Ужо які дзень яны заклапочаныя маральным станам УС РБ. Фэйк нізкапробны»);
  • Украіна сама вінаватая ў распачатай вайне — з-за сваёй агрэсіўнай палітыкі («Улады Украіны даўно пазначылі Беларусь у якасці суперніка. У ходзе правядзення вучэння «Мяцеліца-2022» Беларусь і Расія без усялякіх умоўнасцяў разглядаліся як супернікі»);
    УС РБ ахоўваюць дзяржаўную мяжу («Узброеныя Сілы працягваюць выкананне тых задач, якія вызначаны Прэзідэнтам»).

Такім чынам, інфармацыя аб магчымым уварванні УС РБ ва Украіну (заўв. — пакуль яна не пацвердзілася), а таксама аб нежаданні беларускіх вайскоўцаў ваяваць ва Украіне (гл. вынікі апытання Chatham House) непакоіць ваеннае ведамства Беларусі. У сувязі з гэтым даводзіцца пастаянна вінаваціць улады Украіны ў «стварэнні масавых фэйкаў». Іншых контрзахадаў у арсенале беларускай прапаганды няма.

Таксама можна назіраць далейшыя спробы адмежавацца ад вайны ва Украіне, і перакласці адказнасць за яе на ўкраінскі бок. Асабліва недарэчнымі з’яўляюцца такія заявы, калі ўлічыць, што ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права Беларусь з’яўляецца саўдзельніцай акта ваеннай агрэсіі.

2. Працягваецца асвятленне нясення службы падраздзяленнямі УС РБ «па ўзмацненні ўчасткаў Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь». З чарговага рэпартажу можна даведацца, як вайскоўцы нясуць службы на абсталяваных блокпастах і займаюцца надглядам транспартных сродкаў. Падкрэсліваецца, што сітуацыя на мяжы спакойная.

Праз падобныя рэпартажы дэманструецца няўдзел УС РБ у баявых дзеяньнях ва Украіне. Узмацненне ж аховы дзяржаўнай мяжы прадыктавана выключна мэтамі нацыянальнай бяспекі, і мае абарончы характар.

3. Міністэрства абароны працягвае публікаваць відэа пад хэштэгам #армія_тваёй_краіны, у якіх распавядаецца пра будні Узброеных Сіл. У чарговым відэа дэманстравалася праца падраздзялення спецыяльнага прызначэння. Дадзенае відэа адметна акцэнтам на афіцыйную дзяржаўную сімволіку. Такім чынам, Міністэрства абароны спрабуе фармаваць станоўчы імідж Узброеных Сіл, якія займаюцца абаронай Беларусі ад знешняй агрэсіі.

4. З’явілася незвычайная форма заахвочвання вайскоўцаў. Так, падчас наведвання 103-й паветрана-дэсантнай брыгады міністр абароны В.Хрэнін вайскоўцам «за смеласць, патрыятызм і высокую сілу духу» футболкі з цытатамі А.Лукашэнкі (т.зв. «мерч ад Першага»). Тут вельмі дарэчы можна ўспомніць вядомую прыказку: «Служы, дурань, атрымаеш значок».

Агляд падрыхтаваны маніторынгавай камандай Праекта Гаюн

Папярэдні матэрыял
Зварот Святланы Ціханоўскай да Дня Волі
Наступны матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 25 сакавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі

Iншыя матэрыялы