На русском языке:
Оперативная сводка от Гаюна за 27 апреля о военной активности на территории Беларуси
Беларускi Гаюн апублікаваў аператыўную зводку аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі на 07:00 28 красавіка.
Працягваюцца нязначныя перасоўванні УС РФ па тэрыторыі Беларусі (1, 2, 3). Так, ваенная тэхніка была заўважана па маршрутах Мінск-Кобрын-Брэст, Рэчыца-Гомель, Ельск-Мазыр, Гомель-Жлобін-Мінск, а таксама ў Гомелі.
Адзначалася нанясенне не менш за адзін удар тактычным ракетным комплексам па тэрыторыі Украіны з наваколляў ваеннага аэрадрома ў Зябраўцы (Гомельскі раён).
Паведамлялася, што УС РФ пакінулі палявы лагер, размешчаны каля вёскі Дразды (Мазырскі раён).
Фіксавалася нязначная актыўнасць УС РФ і на чыгунцы. Так, на чыгуначнай станцыі Гомель-Няцотны былі заўважаныя эшалоны з пустымі платформамі для перавозкі ваеннай тэхнікі.
Лётная актыўнасць адзначалася на ваенным аэрадроме ў Баранавічах (там здзяйсняліся навучальныя палёты ВПС РБ). У Мачулішчы прылятаў транспартны Ан-12 (RF-08644); у далейшым паляцеў на аэрадром Чкалоўскі. Таксама з аэрадрома ў Мачулішчах на аэрадром у Баранавічах прылятаў верталёт Мі-8 ПКС РФ
Адзначалася нязначная актыўнасць УС РБ. Так, ваенная тэхніка была заўважана ў Хойніках, Магілёве і Брэсце.
Калі вам вядомая дадатковая інфармацыя аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, звяжыцеся з намі ў @HajunBYbot або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй