In English:
Situation report on military activity on the territory of Belarus for April 3 by Hajun Project
На русском языке:
Оперативная сводка от Гаюна за 3 апреля о военной активности на территории Беларуси
Праект Гаюн апублікаваў аператыўную зводку аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі на 22:00 3 красавіка.
Працягваецца перамяшчэнне калон УС РФ па тэрыторыі Беларусі (1, 2, 3, 4, 5, 6, 7 і інш.). Калоны складаюцца пераважна з грузавікоў Урал і КАМАЗ. Таксама сустракаюцца бензазапраўшчыкі, бронеаўтамабілі «Тыгр» ахоўвання, грузавікі Урал «Тарнада-У» і інш.
Калоны ажыццяўляюць рух пераважнага да населеных пунктаў, размешчаных у Гомельскай вобласці (Гомель, Калінкавічы, Мазыр і інш.). Можна вылучыць наступныя асноўныя маршруты перамяшчэння калон:
- Мазыр-Калінкавічы;
- Мінск-Асіповічы-Бабруйск-Гомель;
- Рэчыца-Гомель;
- Хойнікі-Мазыр;
- Светлагорск-Рэчыца.
Такім чынам, геаграфія перамяшчэнняў застаецца лакалізаванай пераважна ў паўднёваўсходніх раёнах Беларусі. У сувязі з гэтым, мы можам зрабіць выснову, што пакуль гаворкі аб вывадзе групоўкі УС РФ з Беларусі не ідзе. Перасоўванні хутчэй звязаныя з ратацыяй падпадзяленняў, выведзеных з Украіны, і пераброскай падмацаванняў. Таксама адзначым, што калоны УС РФ не выводзяцца з памежных з Украінай раёнаў Беларусі.
Працягваецца перасоўванне і калон з баявой тэхнікай УС РФ. У Рэчыцы была заўважана калона з больш за 30 БТР. А да Хойнікаў быў заўважаны рух калоны ЗРК «Аса». Таксама па маршруце Нароўля-Мазыр была заўважана перавозка бронетэхнікі УС РФ (МТ-ЛБ, САУ 2С3 «Акацыя»). Характэрна, што тэхніку перавозілі тралы на беларускіх нумарах.
Асабліва інтэнсіўныя перамяшчэнні былі зафіксаваны ў Гомелі:
- у горад з боку Чарнігаўскай шашы ўехала калона бронетэхнікі (каля 15 БМД-2);
- уздоўж Чарнігаўскай шашы па кірунку да Гомеля была заўважаная калона з больш за 30 БМД-2;
- у горадзе была заўважана яшчэ адна калона бронетэхнікі (не менш за 30 адзінак, у т.л. 16 БМД-4М і 2 БТР-МД «Ракушка»).
Можна адзначыць павелічэнне лётнай актыўнасці на шэрагу ваенных аэрадромаў Беларусі. Так, лётная актыўнасць была зафіксаваная на аэрадроме ў Баранавічах (7 вылетаў; 2 прылёты – транспартнага Ан-26 і ДРЛА А-50), у Лідзе (7 вылетаў), у Зяброўцы (13 вылетаў верталётаў), у Лунінцы (прылёт транспартнага Ан- 12) і ў в. Вялікі Бокаў (вылет 1 верталёта).
На ваенным аэрадроме ў Мачулішчах (Мінскі раён, Беларусь) назіраўся шчыльны трафік. Так, быў зафіксаваны:
- вылет звыш 30 верталётаў. З іх як мінімум 6 Мі-8 ВКС РФ паляцелі на аэрадром Вязьма (РФ) — месца дыслакацыі 378-й авіябазы
- вайсковай авіяцыі ВКС РФ, 9 верталётаў паляцелі на аэрадром Сешча (РФ);
- вылет 7 транспартных Іл-76 і пасажырскага Ту-134 у Белгарад, Чкалоўскі, Пскоў (РФ);
- прылёт 7 верталётаў і 7 транспартных Іл-76 (2 – з Белгарада, 1 – з Пскова).
Працягваецца перамяшчэнне тэхнікі УС РФ чыгуначным транспартам. Так, на чыгуначнай станцыі Рэчыца (у напрамку да Гомеля) быў заўважаны эшалон ваеннай тэхнікі, на платформах былі Уралы, КАМАЗы, Урал Тарнада-У. Таксама ў Рэчыцы была заўважана пагрузка ваеннай тэхнікі на эшалон. Паведамлялася аб прыбыцці з Гомеля новага эшалона з ваеннай тэхнікай на чыгуначную станцыю Ельск (на платформах заўважаны БТР-82А, БМП-2 і 152-мм САУ 2С3 «Акацыя»). У Гомелі ад станцыі «Гомель-Няцотны» да «Гомель-Пасажырскі» прайшоў эшалон з ваеннай тэхнікай. Паведамляюць, што на платформах было каля 70 адзінак тэхнікі (БМД, БМП, танкі, грузавікі «Урал» і «КАМАЗ»).
Нанясенняў удараў па тэрыторыі Украіны тактычнымі ракетнымі комплексамі зафіксавана не было.
Атрымала працяг гісторыя з адпраўкай вайскоўцамі УС РФ нарабаваных ва Украіне рэчаў у Расію. Праект Гаюн апублікаваў 3-гадзінны запіс з анлайн-камеры пункта прыёму кур’ерскай службы «СДЭК» у Мазыры. На запісе можна выразна ўбачыць бясспрэчныя доказы, што як мінімум частка рэчаў была здабытая марадзёрскім шляхам ва Украіне.
Недалёка ад Асіповіч было зафіксавана чарговае ДТЗ з удзелам тэхнікі УС РФ. Паведамляецца, што вадзіцель быў у стане алкагольнага ап’янення.
Перасоўванняў падраздзяленняў УС РБ выяўлена не было.
Калі вам вядомая дадатковая інфармацыя аб перамяшчэнні ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі, звяжыцеся з намі ў @HajunBYbot або праз форму для зваротнай сувязі ніжэй