У Мінску за медычную марыхуану арыштаваная ізраільскі адвакат

Фота: Depositphotos
1 хв.

In English: Israeli lawyer was arrested for medical marijuana in Minsk
На русском языке: В Минске за медицинскую марихуану арестована израильский адвокат

Ізраільскае выданне «Дэталі» паведамляе, што ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» арыштаваная адвакат з Ізраіля, якая прыбыла ў Беларусь для аказання юрыдычнай дапамогі ізраільскаму бізнэсоўцу. У яе рэчах знайшлі 6 грамаў канопляў.

Ізраільцянка не адмаўляла, што знойдзеныя каноплі належаць ёй. Па словах жанчыны, яны неабходныя ёй у медычных мэтах. Цяпер ёй пагражае ад трох да пяці гадоў турмы. МЗС Ізраіля ўжо заявіла, што ўшчыльную займаецца яе справай.

Ізраільцянку арыштавалі на пачатку тыдня, але вядома пра гэта стала толькі сёння.

Папярэдні матэрыял
Turkish Airlines і Belavia спыняюць продаж квіткоў у Беларусь для грамадзян Ірака і Сірыі
Наступны матэрыял
Фотафакт: міграцыйны крызіс на польска-беларускай мяжы

Iншыя матэрыялы