На русском языке:
АРБ: Основатель ЧВК Blackwater мог приезжать в Беларусь в 2020 году несколько раз
Альянс расследавальнікаў Беларусі пацвярджае, што чалавек, чые імя і прозвішча цалкам супадаюць з дадзенымі спонсара Трампа і заснавальніка ПВК Constellis (яна ж Blackwater, Academi, Xe Services) Эрыка Прынса (Erik Dean Prince), у 2020 годзе прыязджаў у Беларусь. Аб гэтым піша Белсат.
АРБ паведамляе, што чалавек па імені Erik Dean Prince прылятаў у Беларусь у 2020 годзе двойчы: 13-15 сакавіка і 13-16 чэрвеня. Больш за тое, расследавальнікі паведамілі, што ён спыняўся ў Marriott Hotel у Мінску, аб чым захаваліся даныя ў сістэме рэгістрацыі іншаземцаў.
Акрамя таго, паводле словаў АРБ, раней, у 2017-2019 гг. Менск наведваў і другі чалавек, чый подпіс стаіць у лісце Лукашэнку 2020 года — партнёр Прынса Майкл Юдэльсан, уладальнік кіпрскай Defense Export Limited.
Нагадаем, пару дзён мы пісалі аб артыкуле журналіста-расследавальніка Мэцью Коўла, які апублікаваў артыкул аб сувязях заснавальніка амерыканскай ПВК Constellis і донара Трампа Эрыка Прынса з Лукашэнкам, а дакладней аб тым, што ў 2020 годзе ён хацеў купіць у Лукашэнкі 50 млн патронаў для АК-47 і стварыць у Беларусі прадпрыемства для мадэрнізацыі савецкіх боепрыпасаў.