Ашуканцы разаслалі фэйкавы ліст замежным паслам пад выглядам ліста ад Офіса Святланы Ціханоўскай

3 хв.

In English: Fraudsters sent a fake letter to foreign ambassadors under the guise of a letter from Sviatlana Tsikhanouskaya’s Office
На русском языке: Мошенники разослали фейковое письмо иностранным послам под видом письма от Офиса Светланы Тихановской

Офіс Святланы Ціханоўскай паведамляе, што сёння пад выглядам ліста ад Офіса, ашуканцы разаслалі лісты дыпламатычным партнёрам Беларусі — паслам і прадстаўнікам розных краін. У тэксце змяшчаецца шэраг фэйкавых, якія не маюць дачынення да рэальнасці сцвярджэнняў. Яны абвяргаюцца фактамі:

Па-першае, Святлана Ціханоўская з першага дня вайны кажа, што Пуцін – агрэсар, які пачаў вайну ва Украіне з дапамогай Лукашэнкі, які супраць волі беларусаў дазволіў расійскаму войску пачаць уварванне ва Украіну з тэрыторыі Беларусі. Першая яе заява была апублікаваная яшчэ ў 05:15 раніцы 24 лютага.

Па-другое, Ціханоўская яшчэ ў сакавіку на выступе ў ААН заклікала прызнаць Беларусь краінай пад часовай ваеннай акупацыяй, заклікаць Лукашэнку, як і Пуціна, да трыбунала. Ціханоўская адстойвае пазіцыю, што без свабоднай Украіны не можа быць свабоднай Беларусі, а без свабоднай Беларусі не будзе гарантый бяспекі для Украіны. Таму неабходна дабіцца вываду войскаў РФ з тэрыторыі і Украіны, і Беларусі. Акрамя таго, Ціханоўская і яе каманда падтрымліваюць кантакт з прадстаўнікамі Украіны і публічна выказваюць падтрымку народу і прэзідэнту Украіны.

Таксама Святлана Ціханоўская неаднаразова заяўляла, што, улічваючы падзеі апошніх двух гадоў, беларусы бачаць усё больш сэнсу ў збліжэнні з Еўропай. Яна заўсёды казала, што пратэст 2020 года ў Беларусі пачаўся не супраць якой-небудзь трэцяй краіны, беларусы пратэставалі супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту, катаванняў і забойстваў мірных дэманстрантаў. Мы хацелі вырашыць унутраную праблему і вызваліць сваю краіну ад дыктатуры, а беларусы супрацьстаяць двум дыктатарам, якія развязалі вайну. І каб вырашыць беларускае пытанне, трэба спыніць і Лукашэнку, і Пуціна.

Акрамя таго, ліст быў дасланы з пошты, якая не належыць камандзе Святланы Ціханоўскай. Усе афіцыйныя кантакты і імэйлы пазначаныя на афіцыйным сайце Офіса.

Ашуканцы разаслалі фэйкавы ліст замежным паслам пад выглядам ліста ад Офіса Святланы Ціханоўскай

Папярэдні матэрыял
Ракеты па Корасценю мог запусціць знішчальнік з Баранавіч
Наступны матэрыял
Стала вядома, што суд па «справе БелаПАН» пачнецца 6 чэрвеня

Iншыя матэрыялы