На русском языке:
Авиаактивность ВКС РФ за месяц cократилась более чем в 5 раз
Па нашых дадзеных, у жніўні было зафіксавана ўсяго 3 прылёты расійскіх транспартных і пасажырскіх самалётаў, якія прыляталі ў Беларусь на/у:
- Аэрадром «Баранавічы» — 1 Ан-72, 1 Ан-26;
- Нацыянальны аэрапорт «Мінск» — 1 Ту-204 Расгвардыі.
Авіяцыйная групоўка ПКС РФ, якая ўвесь час знаходзіцца ў Беларусі, на бягучы момант складаецца толькі з 4 знішчальнікаў Су-30СМ, якія базуюцца на аэрадроме «Баранавічы».
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за жнівень можна азнаёміцца тут (English).