Расейскіх вайскоўцаў пачалі рыхтаваць у «Печах» – 72-м абʼяднаным навучальным цэнтры ВС РБ?

дзяржТВ
4 хв.

На русском языке: Российских военных начали готовить в «Печах» – 72-м объединенном учебном центре ВС РБ?

У чарговым выпуску праграмы «Дыспазіцыя» ваенныя прапагандысты расказвалі пра баявую падрыхтоўку гэтак званай рэгіянальнай групоўкі войскаў.

У сюжэце прыводзіцца каментар Вадзіма Сурова, начальніка 72-га абʼяднанага навучальнага цэнтра УС РБ (72-й АНЦ):

«На сённяшні дзень праходзіць навучанне ваеннаслужачых, як Расійскай Федэрацыі, так і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь на адзіным фоне па падрыхтоўцы рэгіянальнай групоўкі войскаў. На гэтым вучэбным месцы на танкавым агнявым гарадку сумесныя экіпажы, як расійскія, так і беларускія, выконваюць практыкаванні падрыхтоўчыя, а таксама адпрацоўваюць пытанні на трэнажорах. Далей яны адточваюць сваё майстэрства на палігонах».

Такім чынам, вайскоўцы прызналі, што выкарыстоўваюць навучальную базу 72-га АНЦ для падрыхтоўкі расейскіх мабілізаваных. Раней афіцыйна аб гэтым не паведамлялася. У сюжэце дэманструюцца кадры з навучальных класаў 72-й АНЦ, на якіх можна ўбачыць расійскіх вайскоўцаў.

Дадзены факт пацвярджае недахоп у УС РФ інфраструктуры для якаснай падрыхтоўкі, у тым ліку танкавых экіпажаў.

Адзначым, што тыдзень таму нам паступала інфармацыя, што расейскіх вайскоўцаў і перасоўванні аўтамабільнай тэхнікі УС РФ пачалі заўважаць у горадзе Барысаў (Мінская вобласць; там знаходзіцца 72-й АНЦ).

72-гі АНЦ – гэта «кузня кадраў» для ўсіх УС РБ. У яго структуры ёсць 6 школ, якія рыхтуюць малодшых камандзіраў і спецыялістаў па 81 спецыяльнасці. У склад 72-га АНЦ уваходзяць (сярод іншага):

  • 3-я школа падрыхтоўкі спецыялістаў танкавых і артылерыйскіх падраздзяленняў;
  • 12-я школа падрыхтоўкі спецыялістаў падраздзяленняў сувязі;
  • 307-я школа падрыхтоўкі спецыялістаў мотастралковых і дэсантных падраздзяленняў.

Раней мы ўжо пісалі, што інструктары УС РБ рыхтуюць расейскіх мабілізаваных на палігонах у РБ. Для гэтых мэтаў задзейнічаюць ваеннаслужачых сіл спецыяльных аперацый і выкладчыкаў ваенных навучальных устаноў.

Папярэдні матэрыял
ВКС РФ і ВПС РБ пачалі імітаваць узлёт МіГ-31К падчас узлётаў самалётаў іншых тыпаў
Наступны матэрыял
У Беларусь прыляцеў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта

Iншыя матэрыялы