На русском языке:
Авиационная активность ВКС РФ за месяц выросла в 4 раза
Адразу адзначым, што рост авіяцыйнай актыўнасці ПКС РФ у Беларусі адразу ў 4 разы за месяц звязаны з двума фактарамі: візітамі расейскіх чыноўнікаў у Беларусь і правядзеннем сумесных ЛТУ РБ і РФ.
Па нашых дадзеных, у траўні расейскія транспартныя самалёты прыляталі ў Беларусь у аэрапорты і на аэрадромы:
- «Мачулішчы» – Ту-214 і Ан-26;
- «Баранавічы» – Ан-26;
- Аэрапорт «Гродна» – Ан-148.
Акрамя таго, павялічылася і колькасць авіяцыі ПКС РФ, якая размяшчаецца ў Беларусі. Так 16 мая на аэрадром «Баранавічы» з Варонежа (Расія) прыляцелі два знішчальнікі Су-30СМ ПКС РФ.
Усяго на 1 чэрвеня ў Беларусі ўвесь час знаходзяцца наступныя самалёты ПКС РФ:
- «Ліда» – 1 штурмавік Су-25;
- «Баранавічы» – 2 Су-24М/МР і мін. 4 Су-30СМ.
Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за май на англійскай можна азнаёміцца тут.