«Ноч паэтаў» пройдзе больш чым у 20-і гарадах свету

nochpaetau.com
4 хв.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКУС – «амэрыканкі» былі расстраляныя 108 прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі: паэты, пісьменнікі, навукоўцы і дзеячы культуры. 

Штогод у гэтую ноч беларусы ладзяць вечары памяці рэпрэсаваных. Раней, каб узгадаць ахвяраў, збіраліся ў Курапатах, але на дадзены момант, шмат хто з нас не можа там быць.

Няглядзячы на перашкоды, цяпер Ноч паэтаў праходзіць па ўсім свеце, там, дзе ёсць беларусы. На сайце nochpaetau.com вы можаце даведацца болей пра гэтую дату і як можна далучыцца да Ночы паэтаў. 

На дадзены момант вядома, што вечары памяці і імпрэзы пройдуць у 22-х гарадах свету: 

28 кастрычніка

🇵🇱 Бельска-Бяла. 17:00. ul. Krasińskiego 11

🇬🇪 Тбілісі. 18:00. 8 Gia Chanturia Str.

🇩🇪 Грайфсвальд. 19:30. Koeppenhaus, Bahnhofstr. ⅘

🇩🇪 Хайдэльберг. 15:00. Albert-Ueberle-Strasse 3-5

29 кастрычніка

🇱🇹 Вільня. 16:00. Сквер ля Музею акупацыі і барацьбы за свабоду (музей КДБ) – Aukų g. 2A.

🇵🇱 Беласток. 19:00. Centrum im. Ludwika Zamenhofa.

🇵🇱 Варшава. 20:00. Касцёл Св. Аляксандра

🇵🇱 Гданьск. 19:00. ul. Elżbietańska 9/10

🇵🇱 Кракаў. 15:00. Koletek 2

🇪🇪 Талін. 15:00. Viru väljak 4/6

🇺🇦 Кіеў. 18:00. вул. Ділова, 22

🇩🇪 Берлін. 19:30. Knaackstr. 97

🇩🇪 Дзюсельдорф. 16:00. Selbecker Str. 39

🇨🇿 Прага. 18:00. Karmelitská 2

🇳🇱 Гаага. 14:00. Laan van Meerdervoort 269

🇧🇪 Антвэрпэн. 12:30. Lange Beeldekensstraat 18-22

🇮🇹 Фларэнцыя. 16:30. via Gaetano Pacchi, 3

🇮🇹 Рым. 18:00. via Carlo Alberto, 2

🇨🇦 Таронта. 19:00. 524 St Clarens ave.

🇺🇸 Сан-Францыска. 18:30. 450 San Antonio Rd

30 кастрычніка

🇵🇱 Уроцлаў. 18:30. Świdnicka 8B

🇺🇦 Адэса. Канатная, 93

Падрабязнасці глядзіце на nochpaetau.com, там жа можна дадаць імпрэзу, што адбудзецца ў вашым горадзе. 

Папярэдні матэрыял
1500 новых сілавікоў, раненне на вучэннях, і «дзякуй вагнерам»: Зліў выступу Карпенкова ў 3214
Наступны матэрыял
У Беларусь прыляцеў кіраўнік МЗС Венгрыі Петэр Сіярта

Iншыя матэрыялы