Авіяцыйная актыўнасць ПКС РФ за месяц знізілася ў 2 разы, але колькасць авіяцыі ПКС РФ у Беларусі вырасла

4 хв.

На русском языке: Авиационная активность ВКС РФ за месяц снизилась в 2 раза, но число авиации ВКС РФ в Беларуси выросло

За красавік у Беларусь прыляцела ў 2 разы менш самалётаў ПКС РФ, чым у сакавіку. Усяго за месяц было зафіксавана 5 прылётаў бартоў ПКС РФ (у сакавіку было 10).

Па нашых дадзеных, у красавіку расейскія самалёты прыляталі ў Беларусь у аэрапорты і на аэрадромы:

  • «Мачулішчы» – Ту-134АК;
  • «Баранавічы» – Ан-12 і Ан-124;
  • Аэрапорт «Гомель» – Ан-12 і Ан-26.

Адзначым, што прылёты не ўсіх пералічаных самалётаў былі звязаныя з вайсковымі мэтамі. Напрыклад, Ан-124, які прыляцеў на аэрадром «Баранавічы» з Бангладэш, мог даставіць знішчальнік для рамонту (мадэрнізацыі) на 558-м авіярамонтным заводзе.

Авіяцыйная актыўнасць ПКС РФ за месяц знізілася ў 2 разы, але колькасць авіяцыі ПКС РФ у Беларусі вырасла

У той жа час колькасць авіяцыйнай групоўкі ПКС РФ за месяц вырасла. Бо 23 красавіка ў Баранавічы з РФ прыляцеў знішчальнік Су-30СМ ПКС РФ.

Такім чынам, на 1 траўня ў Беларусі ўвесь час знаходзяцца наступныя самалёты ПКС РФ:

  • «Ліда» – 1 штурмавік Су-25;
  • «Баранавічы» – 2 Су-24М/МР і мін. 2 Су-30СМ.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за красавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Папярэдні матэрыял
УС РФ правялі ратацыю ў Беларусі, іх колькасць не змянілася
Наступны матэрыял
Сітуацыя з вагнераўцамі ў Беларусі не мяняецца: яны сістэматычна навучаюць вайскоўцаў РБ

Iншыя матэрыялы