УС РФ правялі ратацыю ў Беларусі, іх колькасць не змянілася

4 хв.

На русском языке: УС РФ правялі ратацыю ў Беларусі, іх колькасць не змянілася

Паводле звестак «Беларускага Гаюна», 25 і 26 красавіка ў аэрапорт «Гомель» прыляталі два ваенна-транспартныя самалёты ПКС РФ. Адзначым, што праз дадзены аэрапорт адбываецца забеспячэнне падраздзяленняў УС РФ, размешчаных на аэрадромах «Зябраўка» і «Бокаў» («Мазыр»), а таксама забяспечваецца іх ратацыя.

Не выключана, што прылёт самалётаў быў звязаны менавіта з чарговай ратацыяй расійскага кантынгенту, размешчанага на аэрадромах «Зябраўка» і «Мазыр» («Бокаў»). Да гэтага ратацыя расейскіх вайскоўцаў фіксавалася намі ў снежні 2023 г.

На дадзены момант вайскоўцы УС РФ у Беларусі знаходзяцца ў наступных лакацыях:

  • Аэрадромы «Баранавічы», «Мазыр» («Бокаў») і «Зябраўка» – 500-600 чалавек.
  • Радыётэхнічны вузел «Баранавічы» і 43-ці вузел сувязі «Вілейка» – да 1450 чалавек.

УС РФ правялі ратацыю ў Беларусі, іх колькасць не змянілася

Таксама ў Беларусі працягваюць працаваць расійскія ваенныя праваахоўныя органы — 484-і ваенны следчы аддзел (Клецкі раён) і 313-я ваенная пракуратура гарнізона (Мінск). Колькасць задзейнічанага персанала ў названых структурах будзе вылічацца дзясяткамі чалавек.

Разам па стане на 1 траўня «Беларускі Гаюн» ацэньвае колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў Беларусі ў ≈2000 чалавек.

Цалкам з аглядам ваеннай актыўнасці за красавік можна азнаёміцца тут (на англійскай).

Папярэдні матэрыял
СПА УС РБ перакінулі з-пад АЭС для аховы Мазырскага НПЗ
Наступны матэрыял
Авіяцыйная актыўнасць ПКС РФ за месяц знізілася ў 2 разы, але колькасць авіяцыі ПКС РФ у Беларусі вырасла

Iншыя матэрыялы