На русском языке:
Австрийская AVL отказалась поставлять оборудование Минскому моторному заводу
У распараджэнні рэдакцыі motolko.help аказаўся ліст ад аўстрыйскай кампаніі AVL намесніку дырэктара па фінансах беларускай кампаніі «Тэхнікон», якая займаецца пастаўкамі абсталявання, у тым ліку для Мінскага маторнага завода (ММЗ), а таксама ліст ад кампаніі «Тэхнікон» намесніку тэхнічнага дырэктара па падрыхтоўцы вытворчасці ММЗ.
У лістах паведамляецца, што кампанія AVL з-за санкцый не можа паставіць ММЗ расходамер і дымамер AVL-439 для стэнда аўтаматызаванай тэхналагічнай абкаткі і прыёма-здатачных выпрабаванняў рухавікоў магутнасцю ад 7 да 90 квт.
Дырэктар кампаніі «Тэхнікон» Шульман прапануе, замест аўстрыйскага абсталявання, паставіць ММЗ замену ў выглядзе расійскага дымамера СМОГ-2, а замест расходомера – сістэму вымярэння расходу паліва ўласнай вытворчасці.
Таксама ў лісце паведамляецца, што вытворчасць расійскіх аналізатараў вібрацыі «Агат-М» на цяперашні момант спынена.