Байдэн у Варшаве згадаў беларускі народ, які працягвае барацьбу за сваю свабоду

NBC News
4 хв.

На русском языке: Байден в Варшаве упомянул беларусский народ, который продолжает борьбу за свободу

Цяпер прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступае ў Варшаве.

«[Пачаўшы вайну,] Пуцін нечакана для сябе сутыкнуўся з вялізнай сілай, і дэмакратыя сёння мацнейшая, а не слабейшая, а аўтакратычныя рэжымы па ўсёй Зямлі сталі слабейшымі, чым раней.

Самае галоўнае — ведаць, што ты адстойваеш, і ведаць, што цябе заўсёды падтрымаюць. Народ Польшчы гэта ведае. <…> Вы ведаеце, што такое салідарнасць. Калі было Варшаўскае паўстанне, калі знішчаўся ваш цудоўны горад, калі вы жылі ва ўмовах прыгнёту. Калі вы даведаліся, што ў Беларусі людзі змагаюцца за сваю свабоду. Калі вы пачулі пра тое, што адбываецца ў Малдове, як там людзі жадаюць жыць вольна», — прыводзіць ягоную цытату Kyky.org.

«Гэта нашы адважныя лідары апазіцыі і народ Беларусі, якія працягваюць змагацца за сваю дэмакратыю», — сказаў Байдэн пра нашу краіну.

Папярэдні матэрыял
Амбасада ЗША ў Беларусі павіншавала беларусаў з Днём роднай мовы
Наступны матэрыял
Грузія асудзіла сустрэчу Лукашэнкі з кіраўніком акупаванай Абхазіі

Iншыя матэрыялы