Нямецкая Dr. Theiss заявіла, што не спыніць рэкламу на дзяржТБ у 2021 годзе

dr. theiss naturwaren
3 хв.

In English: German Dr. Theiss said that it will not stop advertising on state TV in 2021
На русском языке: Немецкая Dr. Theiss заявила, что не остановит рекламу на госТВ в 2021 году

Пару дзён таму праваабарончая арганізацыя Libereco апублікавала справаздачу аб маніторынгу рэкламы на дзяржаўных тэлеканалах «Беларусь 1», «АНТ» і «СТБ». У топ-10 сярод заходніх кампаній па колькасці рэкламы ўвайшла нямецкая фірма Dr. Theiss Naturwaren.

Сёння кампанія адказала на запыт выдання DW заявіўшы, што захоўвае абавязальніцтвы і пагадненні па рэкламе ў Беларусі на 2021 год і пакідае за сабой права перагледзець сваю рэкламную стратэгію на 2022 год. Пры гэтым прадстаўнік кампаніі асабліва адзначыў, што Dr. Theiss далёкая ад палітыкі.

Па інфармацыі DW, кампанія больш за 30 гадоў пастаўляе на беларускі рынак сродкі для гігіены рота, болесуцішальныя і лекі ад прастуды. Сярод брэндаў, якія рэалізуе кампанія: Lacalut, Natusana, Medipharma Cosmetics, Даўгіт і Dr. Theiss. На Беларусь прыпадае 1,4% ад усіх іх продажаў, а рэкламны бюджэт у Беларусі менш за паўмільёна еўра — адзін з самых маленькіх у параўнанні з іншымі краінамі, дзе працуе фірма. Акрамя таго, адзначаецца, што ў кампаніі лічаць дзяржТБ важным каналам сувязі са спажыўцамі.

Папярэдні матэрыял
У Мінску затрыманы грамадзянін Ізраіля, сузаснавальнік дадатку WiFi Map
Наступны матэрыял
Прэзідэнт Польшчы заўтра сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай

Iншыя матэрыялы