Барысаўская бібліятэка атрымала грант на працяг праекта, дзе зняволеныя па відэасувязі чытаюць сваім дзецям кнігі з турэмных бібліятэк

Dze.News
4 хв.

На русском языке: Борисовская библиотека получила грант на продолжение проекта, где заключённые по видеосвязи читают своим детям книги из тюремных библиотек

Каманда dze.news звярнула ўвагу на навіну, што бібліятэка г. Барысаў атрымала грант на працяг праекту, у якім бацькі з турмаў па відэасувязі чытаюць кнігі сваім дзецям.

Праект, які прыдумала дырэктар бібліятэкі Алена Капыток, называецца «Тата побач. Мама, давай пагаворым», а ладзяць яго з 2020 года.

Барысаўская бібліятэка атрымала грант на працяг праекта, дзе зняволеныя па відэасувязі чытаюць сваім дзецям кнігі з турэмных бібліятэк

dze.news

Цяпер бібліятэка атрымае грант у памеры 3700 рублёў на развіццё праекта, за гэтыя грошы плануюць купіць ноўтбук, кнігі і падарункі для дзяцей, а таксама папоўніць бібліятэчныя фонды дзіцячай бібліятэкі і бібліятэкі папраўчай калоніі №14 у Навасадах.

На тое, як праходзяць такія чытанні можна паглядзець на фота. Таксама нагадаем, што на сённяшні дзень у Беларусі 1439 палітвязняў і яшчэ тысячы людзей асуджаных па палітычных матывах.

Папярэдні матэрыял
Адключэнняў і прарываў труб у Беларусі будзе больш. Гэта не выдумка, гэта факт і вось чаму
Наступны матэрыял
Defense Express паведаміў пра запуск С-400 з Зяброўкі раніцай 14 студзеня. «Беларускі Гаюн»: у апошнія дні запускаў з РБ не было

Iншыя матэрыялы