Беларуска Кацярына Сныціна перамагла ў фінале баскетбольнага Еўракубка

4 хв.

На русском языке: Беларуска Екатерина Снытина выиграла финал баскетбольного Еврокубка

Сёння «Лондан Лаянз» з беларускай Кацярынай Сныцінай праводзіў другі матч фінала Еўракубка (другога па ўзроўні жаночага баскетбольнага турніра) супраць турэцкага «Бешыкташа». У першым матчы «львіцы» прайгралі 68:75, але сёння на апошніх секундах вырвалі перамогу 81:70 і сталі чэмпіёнкамі Еўракубка.

Кацярына Сныціна – беларуская баскетбалістка, якая ў 2020 годзе адкрыта падтрымала беларускія пратэсты і выступіла супраць дыктатуры. За гэта яна была адлічана са зборнай Беларусі, нягледзячы на тое, што з’яўлялася капітанам і найлепшым гульцом зборнай.

Сныціна ўваходзіць у топ-3 баскетбалістак па набраных ачках у Еўракубку. Кацярына ўжо аб’явіла, што скончыць кар’еру пасля сканчэння гэтага сезона.

Папярэдні матэрыял
Святлана Ціханоўская - пра смерць Аляксандра Кулініча, які быў арыштаваны за каментары ў інтэрнэце пра Лукашэнку
Наступны матэрыял
За Васілеўскай у Маскву адпраўлялі бізнэс-джэт «сям'і» і спалілі аздабленне самалёта - там залатыя ручкі, мармур і, магчыма, нават унітаз

Iншыя матэрыялы