Батарэю ЗРК «Тор-М2К» перадалі ў 15-ю зенітную ракетную брыгаду

15-я зрбр
3 хв.

На русском языке: Батарею ЗРК «Тор-М2К» передали в 15-ю зенитную ракетную бригаду

Сёння на пляцы 15-й зенітнай ракетнай брыгады (15-я зрбр, в/ч 30151, горад Фаніпаль) адбылася цырымонія ўручэння асабістаму складу батарэйнага камплекта ЗРК «Тор-М2К». На ўручэнні новай тэхнікі прысутнічалі прадстаўнікі камандавання ВПС і войскаў СПА УС РБ. Пра гэта паведаміў ТГ-канал злучэння.

У батарэйны камплект, які атрымала 15-я зрбр, увайшлі: 4 баявыя машыны (БМ) 9А331МК на колавым шасі, транспартна-зараджальная машына (ТЗМ) 9Т244 і машына тэхнічнага абслугоўвання (батарэйная МТА) 9В887М2К.

Такім чынам, у сярэднетэрміновай перспектыве можна чакаць фарміраванне ў складзе 15-й зрбр новага зенітна-ракетнага дывізіёна на ЗРК «Тор-М2К». Да атрымання «Тароў» асноўным узбраеннем брыгады з’яўляліся ЗРК С-300ПТ.

Нагадаем, што батарэйны камплект ЗРК «Тор-М2К» прыбыў з РФ у РБ у канцы снежня 2022 года.

Папярэдні матэрыял
Вучэнні УС РБ/РФ у Беларусі працягнутыя прынамсі да 23 студзеня
Наступны матэрыял
Беларусам, якія не прайшлі зверку дадзеных ваеннаабавязаных, забароняць выезд з краіны?

Iншыя матэрыялы