На русском языке:
БелАЭС не работает уже две недели: 1 энергоблок — отключён, второй на ремонте
Пачынаючы з 4 снежня, БелАЭС увогуле не выпрацоўвае электрычнасць. Энергаблок №2 адключаны з-за няспраўнасці, меркавана з-за парушэння герметычнасці 1-га контуру, а энергаблок №1 зараз выведзены з эксплуатацыі з-за планавага рамонту працягласцю каля 2 месяцаў, паведамляе Zerkalo.io.
На сайце ж БелАЭС сказана, што энэргаблок №2 на сённяшні дзень нібыта працуе, і нічога пра паломку не паведамлялася. Аднак журналісты Zerkalo.io патэлефанавалі ў прыёмную гендырэктара БелАЭС, дзе ім пацвердзілі, што другі энергаблок станцыі сапраўды не працуе.
Іншымі словамі, ад 4 снежня БелАЭС не выпрацоўвае электраэнергію, а толькі яе спажывае. І гэта пры тым, што 2 энергаблокі АЭС пры нармальнай працы павінны пакрываць каля 40% патрэбнасці Беларусі ў электрычнасці.
Адзначым, што пасля паломкі павышэння ўзроўню радыяцыі ў Беларусі не адзначаецца.