На русском языке:
Беларусь вводит «безвиз» для граждан Литвы и Латвии
Учора, 13 красавіка, Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі заявіў, што разглядаецца магчымасць увядзення «бязвізавага» рэжыму для жыхароў суседніх з Беларуссю краін ЕС.
Сёння, 14 красавіка, Дзяржпагранкамітэт пацвердзіў гэтую інфармацыю. Бязвізавы ўезд у Беларусь для грамадзян Літвы і Латвіі будзе дзейнічаць з 00 гадзін 15 красавіка да 15 мая ўключна.
Цягам гэтага перыяду грамадзяне Латвіі (якія маюць статус неграмадзяніна Латвіі) і Літвы могуць скарыстацца правам бязвізавага ўезду ў Беларусь неабмежаваную колькасць разоў і знаходзіцца на ўсёй тэрыторыі Беларусі.
Для ўезду ў Беларусь усім замежным грамадзянам неабходна прад’явіць дзейны дакумент для выезду за мяжу, зялёную карту (пры праездзе на аўтамабілі), адмоўны ПЛР-тэст або сертыфікат аб вакцынацыі, а таксама мець пры сабе медыцынскую страхоўку.